Здарэнне адбылося вечарам 29 жніўня, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Да прыбыцця на месца здарэння следча-аператыўнай групы, у двары дома, прызначанага пад знос, знаходзіліся жанчына і двое мужчын, усе з прыкметамі алкагольнага ап'янення. На траве ляжаў пацярпелы з кулявым раненнем жывата. Яго шпіталізавалі ў Гомельскую абласную клінічную бальніцу.

Параненым аказаўся 33-гадовы раней судзімы гамяльчанін. Яго стан на момант шпіталізацыі ацэньваўся як цяжкі. Мужчына праапераваны.

Відавочцы апісалі знешнасць чалавека, магчыма датычнага да злачынства. Неўзабаве па падазрэнні ў яго здзясненні затрымалі 42-гадовага раней неаднаразова судзімага жыхара абласнога цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0