Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў журналістам, што не паедзе ў Польшчу з-за шторму, што набліжаецца на Штаты, паведамляе РБК.

«Каб пераканацца, што ўсе рэсурсы федэральнага ўрада сканцэнтраваны на шторме, я вырашыў адправіць нашага віцэ-прэзідэнта Майка Пенса ў Польшчу ў гэтыя выходныя», — заявіў Трамп. Прэзідэнт заявіў, што для яго вельмі важна знаходзіцца ў ЗША падчас шторму, што, як чакаецца, будзе моцным.

Трамп таксама паведаміў, што перагаварыў з польскім калегам Анджэем Дудам, і заявіў аб планах наведаць Польшчу ў найбліжэйшай будучыні.

Візіт Трампа ў Польшчу павінен быў адбыцца з 31 жніўня па 2 верасня. Там ён павінен быў прысутнічаць на мерапрыемствах з нагоды 80-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. 

Рашэнне кіраўніка Белага дома звязана з ураганам «Дорыян», што набліжаецца да Фларыды. Чакаецца, што да панядзелка, 2 верасня, шторм абрынецца на ўсходняе ўзбярэжжа Фларыды, што прывядзе да праліўных дажджоў і ветру хуткасцю 209 км/г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0