Здарэнне адбылося вечарам 18 жніўня ва Уздзенскім раёне. Мужчына выпіваў са знаёмым на беразе возера. Пасля таго як спіртное скончылася, яны вырашылі паехаць у Мінск, паведамляе СК
Выйшлі на аўтадарогу «Мінск — Слуцк — Мікашэвічы» каля аграгарадка Возера і сталі шукаць спадарожны аўтамабіль.
Машыны не спыняліся, і адзін з іх раззлаваўся. У выніку ён кінуў камень у Kia Rio. У выніку было пашкоджана лабавое шкло і дах, а ў машыне ехала сям'я з маленькім дзіцем.
Хуліган паспрабаваў збегчы, але кіроўца спыніўся і затрымаў яго.
Прычыненая шкода склала больш за 1700 рублёў.
Мужчына раскаяўся і сказаў, што прымае меры да пакрыцця нанесенай шкоды.
0
0
0
0
0
0