У Столінскім раёне ў вёсцы Гарадзец пяцігадовыя брат і сястра атруціліся таблеткамі. Дзеці шпіталізаваны, паведамляе брэсцкая абласная міліцыя.
Малыя знаходзіліся ў свайго 23-гадовага брата. Ён быў заняты уборкай дома нябожчыка дзеда. Падчас гульні ў двары двайняткі ўбачылі пакеты са смеццем і вырашылі праверыць іх змесціва. Сярод выкінутых рэчаў апынуліся дзядулевы таблеткі, хлопчык і дзяўчынка іх з'елі.
Праз некаторы час дзеці адчулі недамаганне і адправіліся дадому да мамы, якая адразу ж заўважыла нядобрае. Распытаўшы дзяцей, жанчына даведалася пра знаходку лекавых прэпаратаў, выклікала хуткую дапамогу.
Дзеці былі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Столінскай райбальніцы. Зараз жыццю двайнятак нічога не пагражае.
0
0
0
0
0
0