belarusinfo.by

belarusinfo.by

Здарэнне адбылося раніцай 18 жніўня на пешаходным мосце з вуліцы Прытыцкага на вуліцу Вільчкоўскага ў Баранавічах, перадае Віртуальны Брэст.

Сёння каля 5-й раніцы, трое маладых людзей — 16-ці, 18-ці і 21-гадовы — вярталіся дадому. Калі яны падняліся на пешаходны мост над чыгункай, 21-гадовы захацеў зрабіць сэлфі і залез на металічную агароджу. У гэты час яго ўдарыла токам.

Прыяцелі выклікалі хуткую дапамогу. З апёкамі цела II ступені пацярпелага даставілі ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0