Прадстаўнік НАТА ацаніў дзеянні экіпажаў расійскіх знішчальнікаў пры набліжэнні іспанскіх знішчальнікаў F-18 да самалёта, на якім ляцеў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, як небяспечныя.

У каментары CNN вайсковы чыноўнік паведаміў, што знішчальнікі НАТА былі паднятыя для ідэнтыфікацыі расійскага транспартнага самалёта Ту-214 і двух знішчальнікаў Су-27 над Балтыйскім морам, недалёка ад паветранай прасторы краіны-сябра НАТА.

Расійскія знішчальнікі не далі плана палёту, а іх транспондары былі выключаныя, што магло паставіць пад пагрозу грамадзянскія авіяперавозкі.

У НАТА падкрэслілі, што адзін з расійскіх знішчальнікаў падчас інцыдэнту ледзь не перасек траекторыю палёту самалёта НАТА, вымусіўшы самалёт Альянсу манеўраваць. Небяспечнай сітуацыі ўдалося пазбегнуць.

Чытайце таксама: Расійскія СМІ: Знішчальнік НАТА пераследаваў самалёт Шайгу ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0