Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што, займаючы гэтую пасаду, страціў да $5 мільярдаў, паведамляе NBC News.

«Імаверна, гэта [знаходжанне на пасадзе прэзідэнта ЗША] каштавала мне ад $3 мільярдаў да $5 мільярдаў — і мне напляваць, мне ўсё роўна. Вы ведаеце, калі вы багатыя, гэта не мае значэння. Я проста хачу рабіць выдатную працу», — заявіў Трамп.

Па словах Трампа, такія страты абумоўлены тым, што ён адмовіўся ад прадаўжэння кар'еры прадпрымальніка, а таксама судовымі працэсамі, бо яму рэгулярна прыходзіцца траціць грошы на адвакатаў з-за пададзеных супраць яго пазоваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0