Фота Рамана Пратасевіча

Фота Рамана Пратасевіча

Папулярны ўкраінскі кінасерыял «Слуга народа» паўплываў на беларускія выбары. Пра гэта старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла на прэс-канферэнцыі 14 жніўня, піша Еўрарадыё.

 

Па яе словах, у ЦВК прыйшла заява ад грамадзяніна, які хоча раскруціцца праз інтэрнэт. Ён хоча сабраць грошы праз краўдфандынг, вылучыцца на іх, а на рэшту грошай будзе весці агітацыю. 

«Бачу тут уплыў фільма «Слуга народа», дзе такім чынам сабралі грошы на выбарчы заклад кандыдату ў прэзідэнты», — падсумавала Ярмошына. 

Чыноўніца падкрэсліла, што ў Беларусі такая працэдура не прадугледжаная. Фінансавага закладу пры рэгістрацыі ў Беларусі не прадугледжана. А грошы на выбарчую можна збіраць толькі пасля рэгістрацыі кандыдатам. Прычым краўдфандынгам збіраць грошы на кампанію нельга, бо ахвяраваць грошы маюць права толькі грамадзяне Беларусі. Усе грошы павінныя кантралявацца банкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0