Фота Сяргея Гудзіліна
Аляксандр Хацкевіч звольнены з пасады галоўнага трэнера «Дынама». Разам з беларускім спецыялістам звольнены ўвесь трэнерскі штаб першай каманды, паведамляе Tribuna.com
45-гадовы коўч працаваў у кіеўскім клубе з 2 чэрвеня 2017 і прывёў каманду да дзвюх перамог у Суперкубку Украіны.
Кіяўляне ў матчы ў адказ трэцяга раўнда кваліфікацыі ЛЧ згулялі ўнічыю з «Бруге» (3:3) і пакінулі турнір. «Дынама» трэці год запар выбывае ў стадыі кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.
0
0
0
0
0
0