За ўказам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб спрашчэнні атрымання грамадзянства для расіян стаяць ЗША. Пра гэта заявіў старшыня Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін, перадае ТАСС.

Ён назваў рашэнне ўкраінскага лідара папулізмам. Па словах Валодзіна, расіян, якія захочуць атрымаць палітычны прытулак замест ЗША і Вялікабрытаніі будуць адпраўляць ва Украіну.

«[Там] іх чакае незайздросная доля — адмовіўшыся ад роднай мовы і веры, сеяць разлад і ствараць напружанне паміж нашымі краінамі», — падкрэсліў спікер Дзярждумы. Валодзін дадаў, што за грамадзянствам Украіны паедуць расіяне, якія парушылі расійскія законы, нешта скралі і хочуць пазбегнуць пакарання, атрымаўшы палітычнае прыкрыццё ў выглядзе прытулку.

Раней 13 жніўня Зяленскі падпісаў указ, які спрашчае працэдуру атрымання грамадзянства краіны для расіян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0