Беларус Сяргей Безручонак каля 8 гадоў жыў і працаваў за мяжой — у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Ён займаўся маркетынгам у IT-кампаніях. Захапляўся экстрымам: фрыдайвінгам, скокамі з парашутам. Апошняе і прывяло да трагедыі.

Безручонак загінуў ў Расіі пад Разанню, дзе скакаў з парашутам.

Як паведаміў «Нашай Ніве» брат Сяргея, парашут раскрыўся, але былі нейкія праблемы пры прызямленні. У выніку Бязручонак атрымаў траўмы, упаў у кому. Днямі ён памёр.

Сяргею Безручонку было 35 гадоў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?