21 ліпеня ў міліцыю паведамілі пра тое, што ў прыватным доме адной з вёсак Гродзенскага раёна знайшлі мёртвую 61-гадовую жанчыну.

Смерць жанчыны па папярэдніх даных наступіла ад атрыманых пашкоджанняў жыццёва важных органаў.

У забойстве падазраюць 59-гадовага сужыцеля жанчыны. Ён і загінулая раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за нанясенне адзін аднаму цялесных пашкоджанняў, яны злоўжывалі спіртнымі напоямі.

Мужчыну шукаюць. Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0