З'явілася петыцыя з патрабаваннем аб дэнансацыі саюзнага дагавора з Расіяй. Гэтую петыцыю з заклікам да падпісання размясціла на сваёй старонцы ў Facebook дэпутатка палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

На думку Канапацкай, дагавор цалкам вычарпаў сябе.

Пры гэтым дэпутатка лічыць, што дагавор павінен быць скасаваны не толькі з-за сваёй неактуальнасці, але і для ліквідацыі рызык для Беларусі.

У тэксце петыцыі адзначаецца, што саюзны дагавор вядзе да страты рэальных суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

На момант публікацыі навіны петыцыю падпісалі больш за 3 тысячы чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0