kremlin.ru

kremlin.ru

Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы на ​​»Форуме рэгіёнаў» у Санкт-Пецярбургу, піша ria.ru.

«Падкрэслю: Беларусь для нас найбліжэйшы саюзнік і стратэгічны партнёр, адносіны з якім будуюцца на прынцыпах добрасуседства, узаемнай павагі і ўліку інтарэсаў адзін аднаго», — сказаў расійскі лідар.

Ён дадаў, што рэгулярныя сустрэчы прадстаўнікоў рэгіянальных і мясцовых органаў улады, дзелавой супольнасці, дзеячаў адукацыі, навукі і культуры адыгрываюць «вялікую ролю ў кантэксце развіцця сяброўскіх расійска-беларускіх адносін».

«Нашы краіны ўмацоўваюць палітычнае і эканамічнае ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы, дваццацігоддзе якой адзначаецца ў гэтым годзе. Актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза, у фарміраванні адзіных рынкаў тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы», — дадаў прэзидэнт РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0