Кіраўнік БРСМ Дзмітрый Варанюк апублікаваў у сацыяльных сетках рэп-трэк «Адчувай рытм», які запісаны сіламі трох выканаўцаў: sAva MC, KAPUSTINA & TimmiT.

Псеўданім самога Варанюка — TimmiT. 

Пра што рэп? Адназначна сказаць цяжка. Выглядае, што пра жыццё. 

«Лаві наш стыль жыцця, стыль думкі, імгненне шчасця, мы разам, — чытае Варанюк. — Працягні руку таму, хто з табой. Памятай, ты — галоўны герой. Спявай! Качай! Давай, спявай! Качай!»

Чытайце таксама: Кіраўнік БРСМ Дзмітрый Варанюк: Некарэктна супрацьпастаўляць стагоддзе ўтварэння ВЛКСМ і курапацкія расстрэлы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0