Гарадскі блогер Антон Матолька ў сваіх сацыяльных сетках абвесціў узнагароду ў памеры тысячы даляраў за інфармацыю адносна таго, «каму перайшоў дарогу Андрэй Дамарацкі».

Антон Матолька. Фота Сяргея Гудзіліна.

Антон Матолька. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Інфармацыя пажадана з доказамі. Альбо за інфармацыю, якая дапаможа ў новым судовым пасяджэнні (а сям'я і Андрэй Уладзіміравіч будуць апратэстоўваць гэтае рашэнне, само сабой)», — піша Матолька.

Андрэй Дамарацкі — былы намеснік старшыні Мінгарвыканкама. Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым ва злоўжыванні ўладай і атрыманні хабару і асудзіў да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Калі вы нешта ведаеце, звяжыцеся са мной. Пошта: [email protected] або [email protected]. Telegram: @Toxaby», — адзначае блогер.

«Ведаю, што мяне чытаюць вельмі шмат людзей, якія працавалі разам ці пад кіраўніцтвам Андрэя Дамарацкага. Ці проста перасякаліся з ім. Калі будзе новы суд, знайдзіце ў сабе смеласць, і адпрасіцца з працы хоць бы на першае паседжанне. Вы ж самі ў шоку ад прысуду, прызнайце гэта», — напісаў Матолька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?