У чэрвені на пляжы «Дубкі» 14-гадовы падлетак угледзеў двух мужчын, якія выпівалі ля вады.

Выбраўшы момант, калі пляж апусцее, хлопец прыхапіў з сумак два мабільныя тэлефоны, гадзіннік і сярэбраны пярсцёнак. Праз тыдзень ён вырашыў пракаціцца на маторнай лодцы, прышвартаванай на беразе Бярэзіны. На ёй юнак катаўся ўсю ноч і нават пашкодзіў, распавялі БелТА ў міліцыі.

Таксама на стаянцы пранік у аўтамабіль, дзе з партманэ выкраў тры банкаўскія карткі. У тую ж ноч юнак спрабаваў зняць грошы. Яму гэта не ўдалося, і ён выкінуў карткі.

Вядзецца разбіральніцтва, мера стрымання ў дачыненні да падлетка не абіралася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0