Праз пажар на навукова-даследчым глыбакаводным апараце загінулі 14 расійскіх маракоў.

Паводле крыніц «Новой газеты», гаворка ідзе пра атамную падводную станцыю АС-12, вядомую таксама як «Лашарык». Пажар узнік у адным з адсекаў, які пасля пачатку здарэння быў загерметызаваны. Усе загінуўшыя, паводле суразмоўцы «Новой», былі афіцэрамі.

Пра АС-12 вядома няшмат, а яе прызначэнне доўгі час заставалася невядомым. Па афіцыйных даных, яна не нясе ўзбраення і можа апускацца на глыбіню да 6000 метраў, яе экіпаж складае 25 чалавек.

Пры гэтым некалькі гадоў таму Пентагон заяўляў, што АС-12 з'яўляецца дыверсійным апаратам, які можа выкарыстоўвацца для разбурэння падводнай інфраструктуры.

АС-12 была спушчаная на ваду ў жніўні 2003 года. «Лашарык» уваходзіць у склад Галоўнага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў Мінабароны Расіі, якое больш вядома як «Падводная разведка» і падпарадкоўваецца непасрэдна міністру абароны краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0