Як паведамляюць Бранскія навінытрагічнае здарэнне адбылося 1 ліпеня а 13:00 на дарозе Бранск — Навазыбкаў.

Беларус разварочваўся на грузавіку «Вольва» з прычэпам і сутыкнуўся з «Мэрсэдэсам Спрынтарам», загінулі пасажыры ва ўзросце 25, 52 і 54 гадоў. Яшчэ 12 чалавек, а сярод іх двое дзяцей, атрымалі траўмы.

Па факце парушэння правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух ці больш асобаў, распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0