Чатыры ўкраінцы, якія знаходзіліся ў палоне баевікоў «ДНР» і «ЛНР» і вызваленыя сёння ў Мінску, прыбылі ў Кіеў. Іх сустрэлі сваякі і журналісты, піша bbc.com.

Чацвярых палонных перадалі ўкраінскаму куму Пуціна ў мінскім аэрапорце

З палону вызвалены Дзмітрый Вялікі, Якаў Верамейчык, Эдуард Міхееў і Максім Гарыянаў. Паводле СМІ, тры з іх - украінскія вайскоўцы, адзін грамадзянскі.

Вызвалены з палону Дзмітрый Вялікі раней быў заяўлены ў вышук па падазрэнні ў дэзертырстве. Пра гэта журналістам паведамілі ў аэрапорце прэс-сакратар СБУ. Яна ўдакладніла, што гэтая інфармацыя даступная на сайце МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0