Вытворцы валошкавага пламбіру стварылі фотапраект з рэальнымі супрацоўнікамі «Белага полюса» ў ролі мадэляў.

Людзі, якія другі месяц робяць для беларусаў «валошкавае марозіва», паўсталі ў незвычайных вобразах: фрызершчык Андрэй доіць карову, старшы спецыяліст па продажах Таццяна і спецыяліст па планаванні Марына закатваюць кветкавы джэм у слоікі, аператар лініі Яўген уручную выпякае жытнія кубачкі. Прамываюць васількі для хэнд-мэйд пламбіру спецыяліст па працы з кліентамі Алена і «Міс Свету — Еўропа» Марыя Васілевіч.

Мастацкі прыём фотасесіі нагадвае дадатак з тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці. Здымкі, зробленыя ў турыстычнай вёсцы Белыя Лугі, у іранічнай форме паказваюць сапраўдны працэс вырабу пламбіру «Валошка» праз перспектыву нацыянальнай гісторыі і культуры.

Мадэлі апранутыя ў сукенкі брэнда @alenagoretskaya_official і ў «беларускае адзенне» HONAR, а прадакшн фотасесіі арганізоўваў @alexiskolmc.

«З першага дня продажаў «Валошкі» мы і нашы партнёры атрымліваем пытанні ў стылі: «Як кветкі трапляюць у марозіва? Чаму пламбір блакітны? У чым фішка жытняга кубачка?» — распавядае намеснік дырэктара па маркетынгу «Белага полюса» Максім Журовіч. — Гэтыя пытанні падштурхнулі нас на ідэю стварыць фотапраект такога фармату. З аднаго боку, фармат жартоўны, з другога — мы паказваем рэальныя інгрэдыенты і рэальных супрацоўнікаў фабрыкі, чые рукі ствараюць пламбір, які пазней з'яўляецца ў крамах. Каб больш эфектыўна прасоўваць «Валошку» для аўдыторыі замежнікаў, мы запрасілі да ўдзелу ў фотасесію Марыю Васілевіч. Яе ўзнагарода «Міс Еўропы», валошкавы колер вачэй і нават прозвішча выдатна ўпісаліся ў нашу канцэпцыю».

Даведка

Васільковае марозіва «Белы полюс Валошка» — пламбір з даданнем кветак васілька і насення лёну ў жытніх кубачках. Васілёк, жыта і лён — папулярныя культурныя сімвалы Беларусі: сёння, як і тысячы гадоў назад, яны кожны год прарастаюць на мясцовых палях. Задумка вытворцаў — стварыць нацыянальны дэсерт, які турыст паспрабуе толькі ў Беларусі і ў літаральным сэнсе адчуе краіну на смак.

Прайдзіце наш тэст: Ці разумееце вы мову Палесся?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0