Калі пасажыр раней спрабаваў сфатаграфаваць цягнік або афармленне станцый метро, ​​яго па гучнай сувязі прасілі спыніць здымку. Цяпер мінчукам і турыстам дазволілі рабіць фота, піша Tut.by. 

— Фатаграфаваць на платформе ў асабістых мэтах можна. Супраць здымкаў на памяць мы нічога не маем, — паведаміў прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Дроб. — Галоўнае — выконваць правілы бяспекі. Напрыклад, нельга здымаць з успышкай, асабліва накіроўваць фотаапарат у бок машыніста, а таксама фатаграфаваць на эскалатары падчас руху — у мэтах бяспекі. Нельга рабіць фота, выкарыстоўваючы грувасткія прыстасаванні — штатывы, вялікія аб'ектывы, вялікія камеры. Акрамя таго, важна не ствараць нязручнасцяў іншым пасажырам — не перашкаджаць іх руху, не ўрывацца ў асабістую прастору, не фатаграфаваць людзей, калі яны гэтага не хочуць.

Прэс-сакратар сталічнай падземкі нагадаў, што прафесійную фота- і відэаздымку па-ранейшаму трэба ўзгадняць з кіраўніцтвам метрапалітэна (напрыклад, супрацоўнікам СМІ, прадстаўнікам арганізацый, якія вырабляюць рэкламную прадукцыю).

Забарона на фотаздымку ў мінскім метро дзейнічала доўгія гады.

Весці аматарскую здымку цяпер можна і на вакзале станцыі «Мінск-Пасажырскі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0