Распрацоўшчыкі сэрвісу DeepNude, які стварае падробленыя фатаграфіі аголеных жанчын з дапамогай нейрасетак, абвясцілі аб закрыцці праекта. Каманда DeepNude адмовілася ад далейшых абнаўленняў праграмы.

У твітары праекта паведамляецца, што распрацоўшчыкі сур'ёзна недаацанілі попыт на дадатак. Аўтары DeepNude адзначаюць, што, «калі дадатак выкарыстоўваюць 500 тысяч чалавек, то верагоднасць таго, што людзі стануць злоўжываць ім, занадта высокая». «Свет пакуль не гатовы да DeepNude», - рэзюмавалі яны.

З'явіўся мабільны дадатак, які «раздзявае» жанчын (знакамітасці пацярпелі першымі) 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0