kremlin.ru

kremlin.ru

У японскай Осацы на палях саміта G20 адбылася двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа. Як перадае Бі-Бі-Сі, перамовы працягваліся паўтары гадзіны. 

Яшчэ да пачатку перамоваў журналісты спыталі Трампа, ці будзе ён абмяркоўваць з Пуціным умяшальніцтва ў амерыканскія выбары. Прэзідэнт ЗША засмяяўся і сказаў расійскаму калегу: «Не ўмешвайся ў выбары, калі ласка».

Па заканчэнні сустрэчы ў Белым доме заявілі, што Трамп і Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў Іране, Сірыі, Венесуэле і Украіне. «Прэзідэнты дамовіліся працягнуць дыскусіі па мадэлі кантролю над узбраеннямі XXI стагоддзя, якая, як заявіў прэзідэнт Трамп, павінна ўключаць Кітай», — гаворыцца ў заяве Белага дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0