Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі, паведамляе БелТА.

«Яшчэ ідзе працэс распрацоўкі прапаноў па далейшым паглыбленні інтэграцыі. Ніякіх паправак (у саюзную дамову) не прадугледжана», — сказаў Уладзімір Макей.

Ён адзначыў, што цяпер вядзецца размова аб поўнамаштабным выкананні мерапрыемстваў, якія прадугледжаны існуючым дагаворам аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. «На нейкім этапе ў выніку розных прычын тыя ці іншыя палажэнні не былі рэалізаваны, таму цяпер якраз ідзе работа над іх аналізам і распрацоўка прапаноў па поўнамаштабнай імплементацыі тых палажэнняў. Плюс ідзе дыскусія, як вырашаць праблемы, што сёння знаходзяцца на паверхні, па якіх ёсць нейкія разыходжанні або спрэчкі», - дадаў міністр.

Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні ў Мінску адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, які запрошаны на цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. Кіраўнікі дзяржаў плануюць абмеркаваць развіццё двухбаковых адносін, у тым ліку пытанні паглыблення інтэграцыі паміж краінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0