Квадракоптар прадставіў тэхнаполіс «Эра» падчас форуму «Армія». Прылада ўяўляе сабой звычайнага робата памерам з далонь, піша hi-tech.mail.ru.

Квадракоптар распрацаваны «Эрай» сумесна з вытворцам высокатэхналагічнай электронікі «Дэцыма». Па словах распрацоўшчыкаў, яны могуць дастаўляць міні-грузы (да 15 г), у тым ліку медыцынскія ампулы, лётаць на адлегласць да 2 км.

Інтэрнэт-карыстальнікі звярнулі ўвагу, што робат, вельмі падобны на прадстаўлены квадракоптар, можна спакойна замовіць у інтэрнэце. Цана гэтага робата складае ў сярэднім $ 30—50.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0