Напярэдадні 3 Ліпеня БРСМ арганізуе ва ўсіх рэгіёнах краіны і Мінску Дзень вышыванкі, паведамляе БелТА.

Праект уключае ў сябе шэраг мерапрыемстваў, нязменным атрыбутам якіх з'яўляецца нацыянальны арнамент.

Гэта арт-парад «Пад сцягам з вышыванкай», «Беларускі кірмаш», выставы-прэзентацыі аграсядзіб «Запрашаем да нас», арганізацыя працы салона беларускага арнаменту пад адкрытым небам «Родныя ўзоры», інтэрактыўных пляцовак «Народны дэсант», майстар-класаў «Горад майстроў», творчыя праграмы #Я люблю Беларусь, флэш-моб «Пацалунак у вышыванцы»…

Пры правядзенні святаў вышыванкі ў рэгіёнах будуць ўлічвацца мясцовыя традыцыі і каларыт.

Дзень вышыванкі саюз моладзі праводзіць ужо чацвёрты раз. 

«Мы бачым, як узрастае цікавасць дзяцей і моладзі да беларускай нацыянальнай культуры, традыцый, абрадаў, народных рамёстваў, і стараемся быць у трэндзе», — падкрэслілі ў БРСМ.

Сярод найбольш папулярных акцый БРСМ — «Падары немаўляці вышыванку». Удзельнікамі акцыі будуць маладыя мамы і маленькія грамадзяне краіны, якія нарадзіліся напярэдадні Дня моладзі і 3 Ліпеня: «Па ўсёй краіне ў радзільных дамах будуць уручаны груднічкам распашонкі, паўзункі з нацыянальным арнаментам. Бо беларускі арнамент, які нам перадалі продкі, з'яўляецца своеасаблівым шыфрам, закліканым ахоўваць. Такім чынам, немаўляты будуць пад надзейнай абаронай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0