Аўторак, 27 студзеня, 21.15. Дак. фільм.

Нявыдуманыя лёсы людзей і гістарычныя дакументы сталіся грунтам нашага аповеду пра блізкую супрацу НКВД і Гестапа ў розных галінах – у тым ліку пра абмен вязнямі. СССР дасылаў у Нямеччыну ў асноўным антыфашыстаў і габрэяў, якіх там знішчалі.

Немцы наўзамен выдавалі Маскве людзей, якія раней эмігравалі з Расеі ды выступалі супраць Савецкага Саюзу. Яны ў асноўным загінулі ў ГУЛАГу.

Працаўнікі НКВД і Гестапа рабілі супольную працу і добра адзін аднаго разумелі.

Нават методыка працы з вязнямі была падобная. Пра гэта мы болей даведаемся ў Віленскім музеі генацыду і Музеі Гестапа ў Кёльне.

Але ў Літве і Нямеччыне дзейнасць абодвух гэтых арганізацыяў прызнаная злачыннаю, а ў Беларусі высокія чыноўнікі да сёння заяўляюць, што «нашыя чэкісты» не нясуць нават маральнай адказнасці за рэпрэсіі супраць сотняў тысяч і мільёнаў невінаватых людзей у сталінскія часы. Нават тыя, хто ўласнаручна катаваў і расстрэльваў людзей не за злачынствы, а паводле «разнарадкі».

рэж. Уладзімір Самойлаў. 2009 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?