Запланаваная на 20 чэрвеня трэніроўка роты ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры адменена.
Трэніроўку планавалі правесці на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў. Адпаведна не будзе і абмежаванняў руху, якія павінны былі дзейнічаць з-за трэніроўкі.
Раней паведамлялася, што рух усіх відаў транспарту планавалася абмежаваць па праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў з 18.30 да 23.00 20 чэрвеня.
0
0
0
0
0
0