Інцыдэнт адбыўся ў Брэсце 29 мая. У Ленінскі РАУС Брэста звярнуўся кіраўнік брэсцкага філіяла аднаго з банкаў і расказаў, што за два дні да гэтага, касір банка пры пераліку валюты ў касе выявіла нястачу грошай у суме за 11 000 еўра, піша sb.by

Супрацоўнікі банка не высветлілі самастойна месцазнаходжанне валюты і звярнуліся ў міліцыю. А тая дазналася, што сама касір мае дачыненне да выкрадання. Пры допыце муж падазраванай прызнаўся ў тым, што сумесна з жонкай яны распрацавалі план выкрадання грошай для пагашэнне крэдытаў. Частка выкрадзенага, за 5 000 еўра, канфіскавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0