28 мая Аляксандр Лукашэнка ўпершыню сустрэўся з новым прэзідэнтам Казахстана Касымам-Жамартам Такаевым. У Нур-Султане яны паразмаўлялі і абмяняліся падарункамі, піша Tut.by

Лукашэнка прэзентаваў калегу кошык з беларускімі прадуктамі, а таксама факсімільную копію карты свету 1520 году — часу, калі Казахскае ханства дасягнула найвышэйшага росквіту, паведамілі ў сюжэце тэлеканала «Беларусь 1».

«Гэта нашы навінкі. Мы вам пастаўляем падобнае, але гэта ўжо апошняя вытворчасць. Праверана, сертыфікавана», — сказаў Лукашэнка. Такаеў звярнуў увагу на згушчонку.

Прэзідэнт Казахстана, у сваю чаргу, падарыў кіраўніку Беларусі клюшку для гольфа. Ён сам раней сур'ёзна захапляўся гэтай спартыўнай гульнёй і зараз настойліва рэкамендаваў паспрабаваць Аляксандру Лукашэнку.

«Я павінен паспрабаваць. Але гэта такая дарагая клюшка, ёй нельга спрабаваць», — сказаў Лукашэнка. «Абавязкова паспрабуйце, гэта захапляе», - адказаў Такаеў свайму калегу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0