Нядаўна «Наша Ніва» паведамляла аб дзіўнай абвестцы, якая з'явілася ў твітары ўнутраных войскаў МУС. 

Твітар унутраных войскаў МУС запрашае беларускіх міліцыянераў на работу ў Бранск ФОТАФАКТ

На момант публікацыі не было магчымасці звязацца з прэс-сакратаром войскаў, Уладзімірам Пархомцавым, але ўрэшце мы да яго дазваніліся і спыталі, чым тлумачыцца такая абвестка. 

«Не ўяўляю. Мы афіцыйна такую інфармацыю не ставілі — нават думак няма. Ніхто ніколі нават не звяртаўся з такім. Гэта было б ну… смешна, калі б мы такое размяшчалі. Як яна тады з'явілася? Ёсць думкі. Відаць, гэта быў нечый жарт, хтосьці бачыць смешнае. Я не магу сцвярджаць, але асабіста мая думка — гэта быў узлом», — адказаў «Нашай Ніве» Уладзімір Пархомцаў. 

Вядома, што раней міліцэйскія твітары ўжо ўзламваліся: так, пазалетась быў узламаны твітар мінскага ДАІ, а твітар магілёўскай міліцыі абвяшчаў у вышук Уладзіміра Пуціна. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?