У японскім горадзе Кавасакі ўзброены нажамі мужчына напаў на групу школьнікаў, якія чакалі аўтобус, піша Бі-бі-сі.

У ходзе нападу, як паведамляецца, два чалавекі загінулі, 16 чалавек атрымалі раненні. Паліцыя паведаміла пра гібель на адну дзяўчынку. Паведамляецца, што таксама загінуў бацька адной з школьніц. Стан некаторых вучаніц крытычны.

Падазраваны, па паведамленнях, нанёс сабе ўдар нажом у горла і затым памёр, ужо знаходзячыся пад арыштам.

Матыў нападу невядомы..

«Я ўбачыла мужчыну ля аўтобуснага прыпынку, які сцякаў крывёй, — распавяла відавочца у інтэрв'ю Эн-Эйч-кей. - Я бачыла таксама, што малодшакласнікі ляжаць на зямлі. Тут ціхі раён. Вельмі страшна ўбачыць падобнае».

Узровень злачыннасці ў Японіі - адзін з самых нізкіх у свеце, але за апошні час вырасла колькасць нападаў з ужываннем халоднай зброі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0