Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан, дзе 29 мая возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, піша БелТА.

Мерапрыемства пройдзе ў Нур-Султане ў вузкім і пашыраным складах. З улікам юбілейнай даты — пяцігоддзя Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе - кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць вынікі развіцця саюза і вызначаць далейшыя перспектывы сумеснай работы па паглыбленні еўразійскай інтэграцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0