Сёння ўначы, 8 мая, каля 00.30 п'яны мужчына без правоў гнаўся па дарозе Бешанковічы — Асавец. На 2 км дарогі машыну выкінула ў кювет і перакуліла.
У выніку трое пасажыраў — 27-гадовы і 26-гадовы мужчыны і 23-гадовая жанчына — загінулі на месцы здарэння. Яшчэ адна 33-гадовая пасажырка з траўмамі шпіталізаваная.
Вадзіцель з месца здарэння ўцёк, аднак неўзабаве яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.5 арт.317 Крымінальнага кодэкса.
ДАІ просіць відавочцаў здарэння паведаміць тое, што ім вядома.
0
0
0
0
0
0