27 красавіка жыхарка Магілёва выклікала хуткую. Дактары ўбачылі ў кватэры мёртвага мужчыну з нажом у жываце.

Але 58-гадовая жанчына запэўніла, што яе сужыцель сам выпадкова ўдарыў сябе нажом у жывот, паведамляе партал Mogilevnews.

Ёй не паверылі, выклікалі міліцыю.

Высветлілася, што ўсё, канечне, было не так. Насамрэч, канфлікты ў пары былі не рэдкасцю. Сужыцелі выпівалі разам, сварыліся, 53-гадовы мужчына падымаў руку на жанчыну.

У гэты раз пара таксама выпівала. Здарыўся канфлікт, жанчына схапіла нож, каб абараніць сябе — але скончылася ўсё трагічна.

Цяпер жанчына пад вартай, вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справе аб забойстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?