У пачатку снежня дзіця па недаглядзе бабулі выпала з балкона шостага паверха. Праз дзень дзіця памерла.
25 красавіка Светлагорскі суд на закрытым судовым пасяджэнні вынес прысуд 46-гадовай бабулі загінулага малога. Жанчына была прызнаная вінаватай у «неналежным выкананні абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя малалетняга асобай, якая добраахвотна прыняла на сябе такія абавязкі, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць малалетняга».
Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тры гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, а таксама абавязаў выплаціць штраф дзяржаве ў памеры 2550 рублёў. На карысць пацярпелай, а ёй прызнана прабабуля дзіцяці, жанчына выплаціць 3000 рублёў. Акрамя гэтага, жанчына будзе прымусова лячыцца ад алкагалізму.