Нафта ў трубаправодзе «Дружба» на ўваходзе ў Беларусь будзе чыстай ужо 29 красавіка, заявіў віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Козак. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«Цяпер на тэрыторыі Расіі значная частка гэтай нафты, якая нізкай якасці, адпампавана ў ёмістасці на тэрыторыі Расіі. І ўжо 29 красавіка, у панядзелак, чыстая, якасная нафта будзе на мяжы з Беларуссю», — адзначыў Козак.

Ён дадаў, што 26 красавіка пройдуць трохбаковыя перамовы з удзелам Польшчы. Там плануецца абмеркаваць у тым ліку магчымасць частковай адпампоўкі нафты з трубы на тэрыторыі Беларусі і Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0