Новаабраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі змяніў імя ў Facebook і цяпер падпісаны на ўкраінскай мове («Володимир Зеленський»), а не на рускай, як было раней. У прэс-службе шоўмена заявілі, што прапанова змяніць імя паступіла ад падпісчыкаў, перадае Громадське.

«Мы атрымалі прапановы ад нашых падпісчыкаў пра змену імя і адгукнуліся на іх. Да таго ж гэта было дарэчы, улічваючы яго новы статус як прэзідэнта», — сказала прэс-сакратарка Зяленскага Ірына Пабеданосцава.

Паводле яе слоў, гэта прыватная старонка Зяленскага і неўзабаве будзе створана новая, прэзідэнцкая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0