«Белтэлекам» з 3 мая павышае кошт паслуг.
Кошт паслуг доступу ў інтэрнэт і пакетаў паслуг электрасувязі павялічыцца ў сярэднім на 4%.
Напрыклад, тарыф «Рэкорд 10», які раней каштаваў 18 рублёў, цяпер будзе каштаваць 19 рублёў.
«Рэкорд 50 new» — 25 рублёў замест 24.
«Дамасед Сямейны» падаражэе на 50 капеек — да 17,50 рубля.
Кошт паслуг тэлеграфнай сувязі, міжнародных тэлефонных злучэнняў (у тым ліку па пропуску трафіку аператараў электрасувязі Беларусі на сеткі замежных аператараў), паслуг тэлебачання, выхад на абанентаў сотавай рухомай электрасувязі, даведачна-інфармацыйных паслуг і іншых дадатковых паслуг электрасувязі павялічыцца ў сярэднім на 5%. Павышэнне не закране тарыфаў на рэгуляваныя паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, доступу ў інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання.