Хто яна — Яна Сцешыц? Настаўніца, журналістка, менеджар… Усюды сябе паспрабавала, але нідзе не затрымалася, бо ідэалістам у грубым няправільным асяроддзі - ну проста капец!
І куды ні паглядзіш - усюды ўсё не так: ні справядлівасці, ні эстэтыкі, ні надзейнага мужчынскага пляча… Свае праблемы яна вырашае просталінейна, без усялякай дыпламатыі. Але аднойчы вымушанае падарожжа са сляпым афганцам стане для Яны жыццёвым урокам. Ёй давядзецца мяняцца. А пасля ўроку будзе экзамен - складаны і жорсткі, у якім сярод недасканаласці навакольнага свету трэба разглядзець каханне…
Пра ўсё гэта распавядае новы раман пісьменніцы і журналісткі Наталлі Лось.
Яе аўтограф-сесія ў «Акадэмкнізе» пройдзе пры ўдзеле фальклёрнага хору.
Набыць кнігу Наталлі Лось ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648