Здарэнне адбылося 17 красавіка на вуліцы Галадзед, паведамляе сталічная міліцыя.

У міліцыю звярнулася жанчына, якая распавяла, што каля аднаго з дамоў малазнаёмы мужчына з прымяненнем гвалту забраў у яе мабільны тэлефон.

Пазней стала вядома, што жанчына мінчанка пазнаёмілася з каваларем у адным з кафэ-бараў. Сумесна адзначыўшы знаёмства, пара накіравалася па дамах. Па дарозе паміж імі паўстаў канфлікт, падчас якога мужчына пачаў збіваць жанчыну, а потым забраў тэлефон. Жанчына ўцякла, а, прыйшоўшы ў сябе, звярнулася ў міліцыю.

Мужчыну затрымалі, ім аказаўся 33-гадовы непрацуючы жыхар Мінска. Мужчына прызнаўся ў зробленым, аднак патлумачыць прычыну нападу не змог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0