Фота Брэсцкай газеты
Перад чарговай маўклівай акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце выклікалі ў міліцыю як мінімум чатыры чалавекі. Яны знаходзяцца ў Ленінскім РАУС: гэта Людміла Карчэўская, Аляксандр Казлянка, Уладзімір Мароз, Аляксандр Марачэўскі, піша ў сябе ў фэйсбуку праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
Сённяшняя акцыя, якая праходзіць у традыцыйным фармаце «кармлення галубоў», сабрала каля 200 чалавек.
0
0
0
0
0
0