Колькасць ахвяр шасці выбухаў у гасцініцах і цэрквах на Шры-Ланцы павялічылася да 156 чалавек, пацвердзілі ў паліцыі. Пра гэта са спасылкай на дадзеныя супрацоўнікаў мясцовых праваахоўных органаў у Twitter паведамляе AFP. Сярод загінуўшых, удакладнілі суразмоўцы агенцтва, - 35 замежнікаў.

Грамадзянамі якіх менавіта дзяржаў яны з'яўляліся, AFP не тлумачыць.

Пра тое, што сярод загінулых у серыі нападаў на Шры-Ланцы ёсць грамадзяне іншых дзяржаў, раней казаў міністр эканамічных рэформаў рэспублікі Харша дэ Сілва. Мясцовых жыхароў ён заклікаў захоўваць спакой і не выходзіць з дому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0