Выбухі адбыліся ў гатэлях і каталіцкіх касцёлах, калі жыхары адзначалі там Вялікдзень.

У выніку шасці выбухаў у гатэлях і касцёлах на Шры-Ланцы загінула больш за 200 чалавек. 

Пры выбухах у Каломба (там выбуховыя прылады спрацавалі ў трох гатэлях і адным касцёле) загінулі 40 чалавек, яшчэ 295 атрымалі раненні. Такія дадзеныя прыводзіць дырэктар нацыянальнага шпіталя горада.

У Катувапцье ў Катане, дзе, паводле інфармацыі мясцовай паліцыі, выбух адбыўся ў касцёле, загінулі 93 чалавекі, паведамляе News First. У царкве ў Батыкалоа, па яго дадзеных, яшчэ 27 ахвяраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0