Бі-бі-сі
29-гадовая журналістка і пісьменніца Ліра Макі загінула падчас беспарадкаў у горадзе Лондандэры ў Паўночнай Ірландыі, паведаміла мясцовая паліцыя ў твітары.
Як паведамляе «Бі-бі-сі», чалавек у масцы страляў па паліцыянтах і параніў Ліру Макі, якая стаяла ля аўтамабіля паліцыі. Параненую жанчыну павезлі ў бальніцу, дактары не здолелі яе выратаваць.
Беспарадкі ў мікрараёне Лондандэры пачаліся пасля таго, як паліцыя правяла ператрус у прыватным доме, распавяла журналістка Леона О'Ніл. Пратэстоўцы падпальвалі машыны і закідвалі паліцэйскіх камянямі і бутэлькамі.
У паліцыі заявілі, што расцэньваюць стральбу, падчас якой загінула Ліра Макі, як «тэрарыстычны акт». У яе забойстве падазраюць удзельнікаў арганізацыі «Новая ІРА».
0
0
0
0
0
0