Bymedia.net

Bymedia.net

Чыноўнікі ў адказе спаслаліся на вынікі анлайн-галасавання на сайце дзяржаўнай газеты «Слонімскі веснік», піша Радыё Свабода.

Адказ са Слонімскага райвыканкама і раённага савета дэпутатаў атрымаў жыхар Слоніма Алесь Масюк.

Як сведчыць адказ з райвыканкама за подпісам намесніцы старшыні Кацярыны Руткоўскай, у апытанні толькі 43,2% былі за перайменаванне. Да таго ж, чыноўнікі апыталі 16 чалавек, якія жывуць або працуюць па адрасе «плошча Леніна», і ўсе яны нібыта выказаліся за тое, каб не чапаць назву.

З улікам гэтых лічбаў тапанімічная камісія райвыканкама вырашыла пакінуць назву плошчы без змен, гаворыцца ў адказе (як пішуць ў лісце: «заставіць без змянення», хоць па-беларуску мусіць быць «пакінуць»).

Варта адзначыць, што чытачы адзначалі прыкметы накручваньня галасоў падчас анлайн-галасавання на сайце «Слонімскага весніка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0