Кампанія Яўгена Прыгожына (якога называюць «Кухарам Пуціна») падала ў суд на расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Істцом выступае ТАА «Маскоўскі школьнік», а адказчыкамі — акрамя ФБК і Навальнага, юрыст фонду Любоў Собаль і былая супрацоўніца «Маскоўскага школьніка» Наталля Шылава. Сутнасць прэтэнзій у пазове не раскрываецца. Справа будзе разглядацца Арбітражным судом Масквы.

«ФБК не спыніць расследаваць дзейнасць Прыгожына, «Канкорда» і іншых яго кампаній. Собаль працягне прадстаўляць інтарэсы бацькоў пацярпелых дзяцей у судах. Ніякую інфармацыю мы не выдалім і будзем і далей называць рэчы сваімі імёнамі», — кажа Навальны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0