Фота Сяргея Нужэнкі, Радыё Свабода

Фота Сяргея Нужэнкі, Радыё Свабода

На выбарчым участку ў Мінску ўсяго прагаласавалі 749 грамадзян Украіны. З іх за Уладзіміра Зяленскага прагаласаваў 281 чалавек, за Пятра Парашэнку — 206, за Юрыя Бойку — 58, за Аляксандра Вілкула - 56, Ігара Смяшко — 43, Анатоля Грыцэнку — 42, а за Юлію Цімашэнка — 31, паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода.

Ніякіх скаргаў у камісію не паступала, за выбарамі сачылі чацвёра назіральнікаў.

«Усё было празрыста і добра арганізавана», — заявіла Радыё Свабода назіральнік ад Сусветнага кангрэса ўкраінцаў Валянціна Логвiн.

Як паведамлялася раней, на выбарчых участках за мяжой перамагае Парашэнка. Ён мае 37%, Зяленскі — 26%, Грыцэнка — 9,90%, Смяшко — 6,46%, Бойка — 5,48%, Цімашэнка — 4,24%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0