У стартавым матчы Паўночная Ірландыя перамагла Эстонію 2:0, uefa.com

У стартавым матчы Паўночная Ірландыя перамагла Эстонію 2:0, uefa.com

Сёння нацыянальная футбольная зборная правядзе другі матч адборачнага турніру да Еўра-2020. У Белфасце ў 22.45 яна згуляе з камандай Паўночнай Ірландыі (трансляцыя на Беларусь-5)

У першым матчы адбору беларусы разгромна прайгралі Нідэрландам 0:4, а зялёна-белая армія (такая мянушка ў Паўночнай Ірландыі) перамагла Эстонію 2:0. 

На Еўра-2020 трапляе дзве каманды з групы, а ў нас яшчэ зборная Нямеччыны (таму беларусам прасцей прабіцца наступнай вясной праз плэй-оф Лігі нацый).

Таму матчы з Паўночнай Ірландыяй будуць тэстам на прафпрыдатнасць і за трэцяе месца ў групе.

Тры гады таму, перад Еўра-2016, у таварыскім матчы беларусы пацярпелі ад Паўночнай Ірландыі паразу 0:3, затым ірландцы няблага сябе паказалі на кантынентальным першынстве, прабіўшыся ў плэй-оф. Але адборачны турнір у Лізе нацый правалілі, вываліўшыся ў дывізіён D. Яны прайгралі ўсе матчы і аўстрыйцам і баснійцам.

Дадатковы бонус сённяшняга вечара: суперматч Нідэрланды — Нямеччына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0